Мінская вобласць трымае высокі тэмп уборачнай

15 августа 2018

Больш як 90 працэнтаў плошчаў апрацавана! Нясвіжскі, Клецкі і Лагойскі раёны ўжо завяршылі жніво.

Намалочана амаль 1 мільён 255 тысяч тон. Паўднёвыя раёны - у лідарах.

На першым месцы па намалотах - Слуцкі. Яго ўклад у агульны каравай больш як 122 тысячы тон. Затым ідуць аграрыі з Мінскага - у іх больш за 100 тысяч. Блізкія паказчыкі і ў хлебаробаў з Нясвіжскага раёна.