Мінск наладзіць двухбаковае супрацоўніцтва з Шанхаем

26 июля 2018

Дэлегацыя з раёна Новы Пудун зараз з візітам ў сталіцы. Сярод найбольш перспектыўных кірункаў - узаемадзеянне ў сферы ІТ, гандлю і інвестыцый. Кітайскі бок зацікаўлены ў пастаўках беларускіх малочных прадуктаў і мёду. Развіваць плануюць і сферу турызму - кампаніі дзвюх краін прапануюць свае сумесныя экскурсійныя маршруты. У найбліжэйшы час два гарады можа звязаць і прамы авіярэйс. Дарэчы, ацаніць вытворчы і турыстычны патэнцыял Мінска прадстаўнікі кампаній з розных краін змогуць падчас першай міжнароднай выставы "Імпарт Экспа", якая пройдзе ў Шанхаі восенню.

Чэнь Сі, кіраўнік шанхайскай дэлегацыі (Кітай): "Гэта наш першы візіт у Беларусь, нам вельмі спадабалася ваша краіна. Мы плануем наладзіць адукацыйны і прафесійны абмен паміж Мінскам і Шанхаем. Асабліва зацікаўлены ў сферы турызму - мы спадзяёмся, што шмат кітайскіх турыстаў змогуць наведаць Беларусь".

Восенню гарады плануюць падпісаць афіцыйныя пагадненні аб супрацоўніцтве. Цеснае ўзаемадзеянне звяжа таксама Маскоўскі раён сталіцы і раён Шанхая Новы Пудун.