Галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі Глен Хэнлан прыляцеў у Мінск

10 августа 2013

Кантракт Хэнлана ўступіў у дзеянне 1 ліпеня і падпісаны на два гады, а пры выкананні абавязацельстваў можа быць пралангаваны на тых жа ўмовах яшчэ на адзін год. Глаўкам зборнай адзначыў, што рады вярнуцца ў Беларусь і бачыць добрую перспектыву выступлення нашай каманды на чэмпіянаце свету. Нагадаем, што Глен Хэнлан ужо кіраваў зборнай Беларусі і пад яго кіраўніцтвам быў дасягнуты лепшы вынік у гісторыі каманды на чэмпіянатах свету - 6-е месца ў 2006 годзе. Канадзец пакінуў Мінск у 2009 годзе, калі быў звольнены з пасады галоўнага трэнера мінскага Дынама і не пажадаў працягваць працу ў нацыянальнай камандзе.