Зводны аркестр з 80 музыкаў выступіў у Брэсцкай крэпасці

1 февраля 2020
Каля манумента "Мужнасць" прагучалі песні "Дзень Перамогі", "Развітанне славянкі" і іншыя вядомыя кампазіцыі. Вялікі канцэрт прысвяцілі дню нараджэння народнага артыста Расіі Валерыя Халілава. Фестываль падтрымалі многія расійскія гарады. А ад Беларусі да музычнага флэшмобу падключыўся Брэст. На канцэрце пад адкрытым небам пабывала і Марыя Тройніч.
80 музыкантаў, 4 розныя калектывы: такі музычны эксперымент у Брэсце ладзілі ўпершыню. Знаёмыя ўсім мелодыі Перамогі гучаць  ва ўнісон. Пры тым, што на падрыхтоўку і рэпетыцыі ў аркестраў была толькі гадзіна. 
У вялікім канцэрце пад адкрытым небам ўдзельнічаюць аркестры пагранічных войск, МУС, брэсцкі гарадскі духавы аркестр і ваеннай камендатуры. Так у горадзе вырашылі падтрымаць фэст у гонар народнага артыста Расіі Валерыя Халілава. Да акцыі далучыліся многія расійскія гарады. Для брэсцкіх музыкантаў гэта таксама стала адным з першых выступленняў да 75-годдзя Вялікай Перамогі. 
Таму канцэрт вырашылі правесці менавіта ў Брэсцкай крэпасці.Флэшмоб ваенных аркестраў сабраў сотні захопленых гледачоў. І гэта - нягледзячы на непагоду.
Канцэрт ідзе пад дажджом, але да цяжкасцяў  вайскоўцам не прывыкаць. Разам аркестры сыграюць чатыры кампазіцыі. А пасля кожны калектыў выканае сваю – каронную мелодыю.
У жніўні ў Брэсце пройдзе цэлы парад аркестраў. А канцэрт жывой ваеннай музыкі ў сценах крэпасці хочуць зрабіць гарадской традыцыяй.