Мінск і Курская вобласць Расіі пашыраюць гандлёва-эканамічныя, сацыяльныя і культурныя адносіны

5 декабря 2017

Спектр ўзаемных інтарэсаў - гандаль, машынабудаванне, спорт, турызм, а таксама будаўніцтва жылля. Прыярытэтны напрамак - міжрэгіянальнае супрацоўніцтва. Пра гэта сёння заявілі падчас сустрэчы першага намесніка мэра Мінска Фёдара Рымашэўскага і губернатара Курскай вобласці Аляксандра Міхайлава. Як адзначылі кіраўнікі, тавараабарот - 20 мільёнаў долараў, і ёсць магчымасці для павелічэння гэтай лічбы ў наступным годзе.

Дэлегацыя з Расіі пазнаёмілася і з распрацоўкамі мінскіх машынабудаўнікоў. Да супрацоўніцтва гатовы «Амкадор». Прыярытэт надаецца дарожна-камунальнай, а таксама сельскагаспадарчай тэхніцы.

І сёння па выніках перамоў паміж Мінскам і Курскай вобласцю падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве.