Першая гульня адбудзецца ў Запарожжы 31 сакавіка або 1 красавіка, гульня ў адказ - у горадзе над Бугам 7 або 8 красавіка, паведамляе прэс-служба брэсцкага клуба. Пераможца гэтай пары ў 1/4 фіналу згуляе з лепшай камандай супрацьстаяння "Барселона" - "Эльверум".













