Мінск і Кіеў на вышэйшым узроўні дамовіліся развіваць міжрэгіянальнае супрацоўніцтва

22 июля 2017

Першы форум такога фармату ўжо сёлета прыме Гомель. Стаўка на рэгіёны зробіць унёсак у агульную скарбонку ўзаемнага гандлю. Сёння сумы кантрактаў наблізіліся да 4 мільярдаў долараў. Яшчэ 40 мільёнаў - вынік украінска-беларускага бізнес-форуму, які завяршыўся напярэдадні ў Кіеве. Новых партнёраў знайшлі БелАЗ, кампаніі "Гомсельмаш", "Магілёўліфтмаш" і іншыя. Бізнес абедзвюх краін цікавілі нарошчванне паставак транспарту, выкарыстанне электронных гандлёвых пляцовак, крэдытаванне і страхаванне экспарту. Але найважнейшы прыярытэт - развіццё сумесных праектаў у машынабудаванні.