Мінск і Астана гатовыя пашыраць кааперацыйныя сувязі

29 ноября 2017

Мінск і Астана гатовыя пашыраць кааперацыйныя сувязі і адкрываць новыя зборачныя вытворчасці беларускай тэхнікі. Ужо падпісаны шэраг пагадненнў. Сярод іх "Аб стварэнні сумеснага дзелавога савета" на базе гандлёва-прамысловых палат аб павелічэнні паставак агратэхнікі Гомсельмаша да 500 адзінак за год і зборка кар'ерных самазвалаў.

Новыя кантракты дзелавыя людзі абмеркавалі і на кантактна-кааперацыйнай біржы.