Мінск і Астана гатовыя адкрываць новыя зборачныя вытворчасці беларускай тэхнікі

29 ноября 2017

Мінск і Астана гатовыя пашыраць кааперацыйныя сувязі і адкрываць новыя зборачныя вытворчасці беларускай тэхнікі. Добры прыклад узаемавыгаднага супрацоўніцтва - зборка кар'ерных машын у Казахстане. Пра гэта сёння заявіў кіраўнік Знешнегандлёвай палаты Казахстана на сумесным бізнес-форуме. Сёння па выніках мерапрыемства будзе падпісана некалькі двухбаковых пагадненняў на пастаўку нашай сельгастэхнікі ў Казахстан. А ўвосень наступнага года Беларусь правядзе ў гасцях дзве буйныя выставы ўсёй лінейкі сваёй прадукцыі - ад харчавання да цяжкіх машын.

Цікавасць да форуму пацвярджае колькасць яго ўдзельнікаў. А гэта больш за 70 кампаній з казахстанскай прапіскай і амаль 200 беларускіх прадпрыемстваў. Дзелавыя колы абмяркуюць узаемавыгадныя кірункі сумеснай працы.