Мінск рыхтуецца прыняць EXPO-RUSSIA BELARUS

12 июня 2017

Выстава пройдзе на наступным тыдні. Гэта новая ініцыятыва, яна аб'ядноўвае прамысловы патэнцыял дзвюх краін і закліканая ўмацаваць эканамічныя, сацыяльныя і гуманітарныя сувязі. Тут прэзентуюць інавацыйныя распрацоўкі ў энергетыцы, сельскай гаспадарцы, машынабудаванні, будаўніцтве. Гасцей чакаюць з 8 рэгіёнаў, у сталіцу прыедзе больш за 40 расійскіх кампаній.

EXPO-RUSSIA BELARUS праводзілі толькі аднойчы, у 2015 годзе. Тады ўдзельнікамі экспазіцыі сталі амаль 200 кампаній з Беларусі і Расіі. Было заключана больш за 60 кантрактаў. Сёлета арганізатары спадзяюцца перасягнуць паказчыкі двухгадовай даўнасці.