На сняданак перапёлчыны яйкі, на падвячорак шарлотка - у Мінску распрацавалі двухтыднёвае школьнае меню

31 августа 2021
На сняданак  перапёлчыны яйкі, на падвячорак  шарлотка. Для запраўкі  рапсавы алей. У сталіцы распрацавалі двухтыднёвае меню. Дарэчы, яно адобрана. Будуць і сезонныя, і класічныя стравы. Цэны сур'ёзна не вырастуць.

Таксама з 1 верасня ў ста школах Мінска з'явіцца сістэма "разумны буфет". Гэта пілотны праект, які апрабавалі ў мінулым навучальным годзе ў Партызанскім раёне. Ён атрымаў добрыя водгукі навучэнцаў, адміністрацыі школ, бацькоў. "Разумны буфет" скароціць наяўныя плацяжы, павялічыць хуткасць абслугоўвання падчас перапынку.

На працягу года такі безнаяўны разлік будуць укараняць далей. А да 1 верасня наступнага года "разумны буфет" будзе ва ўсіх школах Мінска.