Касманаўт Алег Навіцкі ўдастоены ордэна Ганаровага легіёна I ступені

29 июня 2019

Ураджэнец Беларусі, Герой Расіі касманаўт Алег Навіцкі  ўдастоены ордэна Ганаровага легіёна I ступені.  Французскую ўзнагароду ўручаюць  за выбітныя ваенныя  або цывільныя заслугі. 

Алег Навіцкі  адыграў важную ролю  ва ўмацаванні франка-расійскага супрацоўніцтва  ў галіне  пілатуемых палётаў. Ён  браў удзел у некалькіх касмічных экспедыцыях, сярод якіх МКС-50 і знаходжанне на Міжнароднай касмічнай станцыі з французскім астранаўтам Тама Песке і амерыканкай Пегі Уітсан.

Ордэн Ганаровага легіёна - вышэйшая ўзнагарода Францыі. Заснаваны Напалеонам Банапартам  у 1802 годзе. Дарэчы, Алег Навіцкі не адзіны ўраджэнец Беларусі, які ўдастоены такой узнагароды. Ордэн Ганаровага легіёна быў прысуджаны і вядомаму навукоўцу Жарэсу Алфёраву.