Мінск - Бялград: развіццё адносін. У Беларусь сёння прыбывае прэзідэнт Сербіі

18 ноября 2015

Уклад у развіццё адносін Мінска і Бялграда ўнясе візіт прэзідэнта Сербіі ў нашу краіну. Сёння ў беларускую сталіцу прыбудзе Томіслаў Нікаліч.

Перамовы пройдуць у вузкім і пашыраным складах. Лідары падпішуць сумесную заяву. Плануецца, што лідары дзвюх краін наведаюць будаўнічую пляцоўку эксперыментальнага шматфункцыянальнага комплексу "Мінск-Свет". Тут адбудзецца цырымонія закладкі памятнай капсулы, якая сімвалізуе пачатак будаўніцтва. Чакаецца, што падчас трохдзённага візіту прэзідэнт Сербіі пабывае на Мінскім трактарным заводзе і ў музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.