МЗС ініцыюе новыя інструменты фінансавай падтрымкі экспарцёраў

13 июля 2018

Аб гэтым гаварылі на штогадовай сустрэчы кіраўнікоў пасольстваў з прадпрыемствамі ў Гандлёва-прамысловай палаце. Ігракам экспарту плануюць кампенсаваць палову выдаткаў на ўдзел у замежных выставах. Сярод прапаноў пакрыццё выдаткаў прадпрыемстваў на сертыфікацыю тавараў за мяжой. Абмяркоўвалі і магчымы візіт Кіраўніка дзяржавы ў Сербію сёлета. У МЗС адзначылі - Мінск разлічвае на пашырэнне вытворчай кааперацыі з Бялградам.

Летась тавараабарот з Сербіяй склаў каля 240 мільёнаў долараў, сёлета працягвае расці. У прапрацоўцы дзвюх краін і стварэнне зборачнай вытворчасці камбайнаў, а таксама адкрыццё гандлёвых дамоў. Над падрыхтоўкай новай эканамічнай праграмы працуюць спецыялісты МЗС.