Міжнародную экалагічную асацыяцыю ў галіне ядзернай бяспекі створаць з удзелам беларускіх эколагаў

18 октября 2016

Акрамя таго, у яе ўвойдуць прадстаўнікі Бельгіі, Чэхіі, Украіны. І літаральна напярэдадні ў Астраўцы экалагічную экспедыцыю завяршылі расійскія спецыялісты. Яны абследавалі больш за 20 пунктаў і на будпляцоўцы, і ў самім горадзе атамшчыкаў. Эксперты адзначылі адкрытасць беларускага праекта.

Вынікам сумеснай працы беларускіх і расійскіх экспертаў стане экалагічны пашпарт Беларускай АЭС. Ён ляжа ў аснову доўгатэрміновага маніторынгу экалагічнай сітуацыі на АЭС і ацэнкі яе ўздзеяння на навакольнае асяроддзе.