Сёння ў Мінску пройдзе семінар ЕАГ

20 мая 2013

Сёння ў Мінску пройдзе семінар Еўразійскай групы па процідзеянні легалізацыі  злачынных даходаў і фінансаванні тэрарызму, больш вядомай як ЕАГ. Пытанні барацьбы з адмываннем грошай абмяркуюць прадстаўнікі фінансавых разведак 30-ці краін. Асноўную ўвагу нададуць інфармацыйным тэхналогіям. Адным з галоўных  арганізатары ставяць пытанне абмену вопытам. Ужо заўтра ў сталіцы пачне працаваць пленарнае пасяджэнне. З 2004 года  дзевяць краін - удзельніц арганізацыі распрацоўваюць новыя схемы барацьбы са злачынствамі ў фінансавай сферы. Інтарэсы Беларусі ў ЕАГ прадстаўляе Дэпартамент фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржкантролю.