Зборная Беларусі па гандболе выходзіць у фінальную стадыю чэмпіянату свету

16 июня 2014

Зборная Беларусі па гандболе трэці раз у гісторыі выходзіць у фінальную стадыю чэмпіянату свету. Пасля мінімальнага выязнога паражэння, 27:28, учора на Мінск-Арэне каманда Юрыя Шаўцова ўпэўнена перайграла Чарнагорыю, 30:24. Героямі матча сталі Дзяніс Руценка і Барыс Пухоўскі, якія закінулі па сем мячоў.


Планетарны форум пройдзе ўжо ў студзені. Краіна - гаспадыня турніру - Катар. Беларуская зборная прабіваецца на трэці запар буйны форум. У 2013 нашы гандбалісты выступалі на чэмпіянаце свету, а сёлета - на чэмпіянаце Еўропы.