Масавая ўборка збожжавых завяршылася ў Магілёўскай вобласці

16 августа 2013

На апошніх гектарах вядуць работы аграрыі Гомельскага і Брэсцкага рэгіёнаў. Усяго па краіне засталося зжаць 12% плошчаў. Ужо намалочана больш за шэсць з паловай мільёнаў тон збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць складае 33,2 цэнтнера з гектара. Самая высокая па традыцыі - у Гродзенскай вобласці, тут сельгасарганізацыі з аднаго гектара атрымліваюць па 40 цэнтнераў.