Лукашэнка: У аснове адзінства Беларусі і Расіі павінна быць перш за ўсё эканоміка

10 октября 2023

У аснове адзінства Беларусі і Расіі павінна быць перш за ўсё эканоміка, і ў нашых краін ёсць усё, каб наладжваць цесныя адносіны. Пра гэта заявіў наш Прэзідэнт на сустрэчы з губернатарам Новасібірскай вобласці Расіі.

Прыярытэты ўзаемадзеяння сёння абмеркавалі ў Палацы Незалежнасці. Аляксандр Лукашэнка перакананы, што гэты візіт адкрые новую старонку ў супрацоўніцтве нашых рэгіёнаў. Тым больш што Сібір - асаблівы край, ён гістарычна цесна звязаны з Беларуссю. І гэта адкрывае новыя магчымасці для сумеснай працы. Тавараабарот летась дасягнуў амаль паўмільярда долараў. Аднак сёлета паказчыкі слабейшыя. І сёння галоўная задача - выраўнаваць гандаль і ўмацаваць кааперацыю.

Цяперашні няпросты час адкрывае новыя магчымасці. Недахопы, якія выявіліся ў экстрэмальных умовах, ліквідуюцца, зараз у краін ёсць усё, каб рухацца наперад. Моцная кааперацыя, але без дубліравання вытворчасцей - формула, па якой трэба працаваць.

Сярод важных вектараў узаемадзеяння Беларусі і Новасібірскай вобласці - аграпрамысловы комплекс і навуковая сфера. У рэгіёне працуе амаль 100 інстытутаў, даследчых цэнтраў і ВНУ. Сувязі паміж навукоўцамі наладжаны, ёсць планы і праекты, але іх трэба больш актыўна напаўняць канкрэтыкай, падкрэсліў Прэзідэнт.

 

 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя