Лукашэнка: Карысныя выкапні - нацыянальны набытак

12 марта 2024

Эфектыўнасць, імпартазамяшчэнне і экспарт - тры драйверы росту, якія дазволяць краіне развівацца далей, названыя сёння на вялікай нарадзе ў Прэзідэнта.

Нарада пра стан і развіццё мінеральна-сыравіннай базы

У цэнтры ўвагі - развіццё мінеральна-сыравіннай базы. Іншымі словамі, здабыча і выкарыстанне нашых карысных выкапняў. На вялікай нарадзе шырокі склад удзельнікаў - урад, навукоўцы, губернатары, кіраўнікі Беларуснафты і Беларуськалія. Прэзідэнт з першых хвілін задае тон - чакаецца сур'ёзная размова, вострых пытанняў будзе пастаўлена нямала.

Прэзідэнт патрабуе наладзіць адзіны кантроль за распрацоўкай радовішчаў

У краіне дастаткова вывучаны прыродныя багацці, якія знаходзяцца на паверхні. Зараз трэба нарошчваць геолагаразведачныя работы - даручэнне Прэзідэнта. Так, напрыклад, выдатна адладжана схема "ад разведкі радовішчаў да вытворчасці" ў Беларуськалія. Неабходна ўзмацніцца і па іншых кірунках, перакананы Аляксандр Лукашэнка, у першую чаргу на вуглевадародах. Прамысловыя запасы нафты ў Беларусі за 8 гадоў прыраслі на 14 млн тон. Пры гэтым аб'ёмы здабычы пакідаюць жадаць лепшага. Прэзідэнт арыентуе на комплексны падыход у дадзеным кірунку. Акрамя гэтага, беларускі лідар патрабуе наладзіць адзіны кантроль за распрацоўкай радовішчаў, у тым ліку і іншых карысных выкапняў. Прэзідэнт канстатуе, што ў краіне вытворчыя магутнасці па здабычы выкарыстоўваюцца менш за палову, што эканамічна неэфектыўна. Трэба глядзець на перспектыву, шукаць і знаходзіць рэсурсы, але не бяздумна. Эканоміка - у аснове асноў.

Прэзідэнт: Для вас санкцый няма. Шукайце іншыя рынкі

У такім вялікім складзе абмеркавалі і іншыя пытанні, актуальныя для ўсёй краіны. У сельскай гаспадарцы стартавала пасяўная. Прэзідэнта цікавіць гатоўнасць тэхнікі, стан палёў і азімых. Жорсткая размова аб недапушчальнасці падзяжу жывёлы. Аляксандр Лукашэнка анансуе, што да гэтай тэмы хутка вернуцца. Яшчэ раз беларускі лідар нагадаў губернатарам пра дарогі. Прывесці ў парадак іх трэба да 9 мая. Гэта датычыцца і дваровых тэрыторый. Аляксандр Лукашэнка прапанаваў чыноўнікам і медыйным людзям арганізаваць уборку тэрыторый і самім узначаліць гэтыя каманды. У фокусе ўвагі таксама гандаль у малых гарадах і сёлах.