Лукашэнка аб рэгуляванні цэн: З 1 студзеня ў Беларусі павінна быць выразная, зразумелая сістэма

21 декабря 2023

З 1 студзеня ў Беларусі павінна быць выразная і зразумелая сістэма рэгулявання цэн. Такую задачу ўраду і профільным ведамствам паставіў 21 снежня Прэзідэнт. Правілы павінны быць зразумелыя абсалютна ўсім удзельнікам ланцужка: ад поля да прылаўка. Галоўнае - справядлівыя цэны і недапушчэнне дэфіцыту тавараў. Выпрацаваная сістэма ў тым ліку абавязана мінімізаваць усялякія хаджэнні і ўзгадненні гандлёвых надбавак з профільнымі ведамствамі.

Зрэшты, пералік тэм, што ўзнімаліся сёння, быў шырокім. Гэта і праца Белкаапсаюза, і актуальныя пытанні АПК. Вынікі вялікай нарады падвяла карэспандэнт АТН Ілона Красуцкая. Падрабязнасці ў відэа.