Першы ў свеце кінаэкіпаж адправіцца ў космас для здымак драматычнай кінастужкі

5 октября 2021

Здымкі ў бязважкасці! Ужо праз некалькі гадзін першы ў свеце кінаэкіпаж адправіцца ў космас. Дзяржкамісія дапусціла да пуску "Саюз", які выведзе на арбіту карабель з наватарамі. На МКС адправяцца касманаўт Антон Шкаплераў, кінарэжысёр Клім Шыпенка і актрыса Юлія Перасільд. Упершыню ў гісторыі Расія пачне здымаць мастацкі фільм за межамі нашай планеты. Дэталі сюжэта пакуль трымаюць у сакрэце. Аднак ужо вядома, што драматычная кінастужка будзе пра дзяўчыну-ўрача, якая павінна за месяц падрыхтавацца да палёту і адправіцца на МКС, каб дапамагчы пацярпеламу касманаўту. Яго сыграе Алег Навіцкі. Выхадзец Беларусі зараз узначальвае 65-ю місію на МКС.