Лагойскі лясгас завяршыў мадэрнізацыю гадавальніка

14 сентября 2018

Пасадачны матэрыял - для лесааднаўленчых работ па ўсёй Мінскай вобласці. Лагойскі лясгас завяршыў мадэрнізацыю гадавальніка. Тут новы цяплічны комплекс - самы сучасны ў краіне. Ёсць сістэма клімат-кантролю і паліву. На 25 гектарах у спецыяльных касетах - сеянцы елкі і сасны. Вырошчваюць іх па фінскай тэхналогіі, каб атрымаць больш якасны пасадачны матэрыял.

На тэрыторыі Лагойскага лясгаса - і новы адміністрацыйны будынак з камфортнымі памяшканнямі для работы, а новая вышка відэаназірання дазваляе аператыўна маніторыць сітуацыю ў лясах.