Каманда Мінскага аўтазавода "МАЗ-СПОРТаўта" адправілася на міжнароднае ралі "Дакар"

27 ноября 2019

"ДАКАР-2020". Беларусы пакараюць пяскі Саудаўскай Аравіі 

Насустрач  новым  выпрабаванням і чарговым перамогам. Каманда Мінскага аўтазавода "МАЗ-СПОРТаўта" сёння адправілася на міжнароднае ралі  "Дакар". Гэтым разам легендарныя  гонкі ўпершыню пройдуць на тэрыторыі Саудаўскай Аравіі. Дэбютуе  ў марафоне і новы фармат спартыўнага грузавіка - капотны МАЗ. Каманда беларусаў - гэта тры экіпажы пад кіраўніцтвам Сяргея  Вязовіча. Спартсмены добра падрыхтаваліся маральна і тэхнічна. Разам з імі на ралі адправіўся і аўтадом. "Дакар" пачнецца 5 студзеня ў горадзе  Джыда  і працягнецца ў аравійскіх пясках амаль два тыдні. Наперадзе ў гоншчыкаў  амаль 8 тысяч кіламетраў.

Сяргей Вязовіч, кіраўнік каманды "МАЗ-СПОРТаўта":  "Што насамрэч нас чакае,  мы да канца не ведаем. Гэта камяністыя і горныя ўчасткі і вялікая працягласць пясчаных дарог і дзюн. Ці з'яўляецца гэта праблемай для нас?  Не, не з'яўляецца. Таму што ў нас ёсць такі прынцып: чым горшая траса, тым лепш для нас. Таму што там вельмі хутка адбываецца расстаноўка сіл сярод сапернікаў".

Пра тое, што каманда беларусаў у добрай форме,  гавораць і вынікі выступленняў гэтага года. На гонках у Марока нашы спартсмены былі самымі хуткімі. Большую частку  ралі  яны лідзіравалі і на "Шаўковым шляху".