Леснікі Мінскай вобласці змагаюцца з жукамі-караедамі

23 августа 2018

Леснікі Мінскай вобласці працягваюць змагацца з жукамі-караедамі, якія наносяць значную шкоду хваёвым насаджэнням. Сёлета пад пілу пайшлі пашкоджаныя дрэвы на агульнай плошчы прыкладна ў 30 тысяч гектараў. Адзіны эфектыўны сродак барацьбы з караедам як у нашай краіне, так і за мяжой - высяканне пашкоджаных участкаў лесу і выпальванне ссечаных рэшткаў.

Спецыялісты адзначаюць: сёлета караеды шкодзяць дрэвы не ва ўсім лесе, а выбіраюць асобныя дзялянкі. Гэта можа сведчыць аб змяншэнні папуляцыі. У найбольшых аб'ёмах пашкоджаныя хвойнікі паўднёвай часткі Мінскай вобласці: у Старобінскім, Любанскім, Старадарожскім, Слуцкім і Клецкім лясгасах.