Куба азнаёмілася з патэнцыялам парка "Вялікі камень"

22 октября 2019
І ўжо сёння адразу па прылёце першым пунктам  у праграме візіту кубінскай дэлегацыі стаў індустрыяльны парк "Вялікі камень". Зручную лагістыку разам з асаблівымі ўмовамі вядзення бізнесу цэніць інвестар: кітайска-беларускі праект пераадолеў адзнаку  мільярд прыцягнутых укладанняў. Сёння   кіраўніцтва парка  прэзентавала высокаму госцю магчымасці работы на індустрыяльнай пляцоўцы пад Мінскам. 

Аляксандр Ярашэнка, кіраўнік адміністрацыі індустрыяльнага парка "Вялікі камень": "Праект цікавы з пункту гледжання  практычнага вопыту Беларусі. Мы ўжо маем свой вопыт. І гатовыя дзяліцца з нашымі кубінскімі партнёрамі. Але я скажу больш: некаторы час назад адна кубінская кампанія цікавілася нашымі ўмовамі працы, нашымі магчымасцямі, хто ў нас працуе ў сферы медыцынскіх вырабаў, фармацыі. Таму што ні для каго не сакрэт, што гэтая краіна мае сапраўды сур'ёзныя, прасунутыя тэхналогіі ў галіне  медыцыны, лячэння ракавых захворванняў. І я лічу, што такую магчымасць упускаць нельга".

Прэзідэнту Кубы прэзентавалі магчымасці працы інвестараў парку ў рамках праекта "Адна станцыя". Гэта значыць  усе адміністрацыйныя пытанні можна вырашыць на месцы напрамую і без лішняй бюракратыі. Гэта свайго роду "адно акно",   якое дазваляе спрасціць работу рэзідэнтаў. У парку іх ужо 55. Але чакаецца, што ўжо да канца месяца гэтая лічба стане яшчэ больш.