Крутой: На пытанне, куды можна ў Беларусі інвесціраваць, у нас павінен быць выразны адказ і прапанова

24 ноября 2023

Прыватныя інвестыцыі ва ўмовах новай рэальнасці, свабодныя эканамічныя зоны Беларусі і Расіі, магчымасці і рызыкі для бізнесу. У Маскве ўпершыню прайшоў Беларускі інвестыцыйны форум з удзелам міністраў, дыпламатаў, бізнесменаў, юрыстаў і эканамістаў.

Сёння ў Беларусі рэалізуецца больш за 200 тыс. інвестыцыйных дагавораў, палова - расійскія інвестары. І колькасць можа павялічыцца. Гэта кампаніі з рэальнага сектара эканомікі, у якіх ва ўмовах санкцый з'явілася магчымасць не выводзіць прыбытак з краіны, а выкарыстоўваць на ўнутраным рынку і ўкладаць у Беларусь. Датычыцца гэта не толькі машынабудавання і нафтахіміі, але турызму і аказання медыцынскіх паслуг. На форуме прадэманстравалі лічбавую карту Беларусі, дзе прадстаўлены інвестыцыйныя прапановы.

На форуме адбылася выстава беларускіх стартапаў. 20 праектаў дэманструюць новыя ідэі ў галіне сельскай гаспадаркі, медыцыны, фінансаў. Да прыкладу, міні-трактар, які здрабняе быльнік у лясах, палях і балотах. Прадстаўлена і медыцынская распрацоўка. Яна сама карэктуе аб'ём падачы кіслароду пацыенту, у залежнасці ад дыягназу.