Капыльскі лясгас стварае вытворчасць піламатэрыялаў абразных, на завяршальным этапе - увод новай лініі па выпуску паддонаў

28 февраля 2024

Высокаякасная прадукцыя і арыенцір на экспарт. Лясная гаспадарка Мінскай вобласці развівае глыбокую перапрацоўку сыравіны. Так, Капыльскі лясгас, які па выніках работы мінулага года быў прызнаны лепшым у цэнтральным рэгіёне, стварае вытворчасць піламатэрыялаў абразных. Гэта рэалізацыя інвестпраграмы "Адзін раён - адзін праект". Таксама на завяршальным этапе ўвод новай лініі па выпуску паддонаў. А напярэдадні Капыльскі лясгас адкрыў новы цэх, дзе перапрацоўваюць незапатрабаваныя піламатэрыялы.

Сам Капыльскі раён сёлета адзначае 100-годдзе. У гонар векавога юбілею ў мясцовых лясах плануюць высадзіць асаблівыя памятныя алеі, у асноўным з елак і дубоў. Частка дрэў з'явіцца ўжо ў красавіку, падчас традыцыйнай акцыі "Тыдзень лесу".