Канцэрн "Беллёгпрам" будзе больш актыўна працаваць з Кітаем

3 октября 2019

Канцэрн "Беллёгпрам" будзе больш актыўна працаваць з Кітаем. Аб гэтым, адкрываючы міжнародную выставу па оптавым продажы тавараў лёгкай прамысловасці BelTexIndustry, заявіла старшыня канцэрна "Беллёгпрам" Таццяна Лугіна. Засваенне рынку Паднябеснай - адна з галоўных задач наступнага года. Кірунак не просты, але перспектыўны.

Таццяна Лугіна, старшыня канцэрна "Беллёгпрам": "Беллёгпрам для сябе прыярытэтнай задачай ставіць экспарт. Рынак Кітая мы яшчэ да канца не вывучылі. Рынак вельмі ёмісты,  будзем займацца і са спецыялістамі, кіраўнікамі і службаў апарата канцэрна, і з тымі прадпрыемствамі, на якія мы робім стаўкі менавіта па кітайскім рэгіёне".

Павялічаць пастаўкі і на еўрапейскі рынак. За 9 месяцаў года экспарт у ЕС прырос больш як на 10%. Выстава BelTexIndustry прадоўжыцца да выхадных. У праграме - паказы вядучых беларускіх дызайнераў, дзелавая праграма і выстава-кірмаш.