Прэзідэнт падпісаў указ "Аб іпатэчным жыллёвым крэдытаванні"

17 апреля 2020
Таксама ў беларусаў стала больш магчымасцяў зрабіць буйныя пакупкі, такія як кватэра або нават дом. Напярэдадні Прэзідэнт падпісаў указ "Аб іпатэчным жыллёвым крэдытаванні". Дакумент накіраваны на стымуляванне банкаў больш актыўна выкарыстоўваць новы механізм для пазык. Бо пад заклад як гарант выплат па крэдыце ідзе набытая нерухомасць, а не проста абавязацельствы паручальнікаў. 

Банк зможа забраць нерухомасць, толькі калі адначасова будуць парушаныя дзве ўмовы дагавору: запазычанасць больш за 10 % ад сумы крэдыту, а пратэрміноўка па асноўным доўгу і працэнтах - больш за 3 месяцы. Але тыя, хто служыць у арміі, могуць разлічваць на адтэрміноўку выплат. Новыя правілы па іпатэчным крэдытаванні пачнуць дзейнічаць з сярэдзіны кастрычніка.