Кампанія Еўрахім зацікаўленая ў стварэнні сумесных праектаў з Беларуссю

7 апреля 2014

Найбуйнейшая расійская кампанія, вытворца мінеральных угнаенняў, зацікаўленая ў стварэнні сумесных праектаў з Беларуссю. Заява прагучала сёння на сустрэчы прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча з гендырэктарам мінеральна-хімічнай кампаніі Еўрахім. Асноўная тэма перамоў - магчымыя кірункі і ўмовы патэнцыяльнага супрацоўніцтва. Сёння Еўрахім вырабляе 2% агульнасусветнага аб'ёму мінеральных угнаенняў. У склад кампаніі ўваходзяць каля дзесяці прадпрыемстваў. Сярод асноўных інвестпраектаў Еўрахіма летась - распрацоўка радовішчаў фасфатных руд у Казахстане і будаўніцтва завода па вытворчасці аміяку і карбаміду ў ЗША.