Кітайска-беларускі індустрыяльны парк прываблівае новых рэзідэнтаў

3 августа 2016

Сёння "Вялікі камень" актыўна вядзе работы па будаўніцтве інфраструктуры. А з 4 па 8 жніўня ў Мінску будзе ладзіцца семінар інавацыйнага супрацоўніцтва па ўкараненні і выкарыстанні навукова-тэхнічных тэхналогій. Размова пойдзе і наконт стварэння венчурнага фонду для камерцыялізацыі навукова-тэхнічных распрацовак.

У семінары будуць удзельнічаць прадстаўнікі 12-ці фондаў Кітая, а таксама прадстаўнікі высокатэхналагічных кампаній. З беларускага боку - Нацыянальная акадэмія навук, камітэт па навуцы і тэхніцы, а таксама політэхнічны універсітэт.