Гаспадаркі сталічнага рэгіёна завяршаюць жніво

10 августа 2015

Пачнём з аграрных навін. Агульны каравай Мінскай вобласці важыць ўжо амаль паўтара мільёна тон. Праз некалькі дзён гаспадаркі сталічнага рэгіёна жніво завершаць. Сухое і сонечнае надвор’е спрыяе не толькі ў полі, але і на зернесушыльных комплексах. Збожжавыя не прыходзіцца прасушваць, новы ўраджай патрэбнай вільготнасці. Адначасова гаспадаркі рыхтуюць глебу да новага ўраджаю.

Усяго Мінская вобласць плануе сабраць каля двух мільёнаў тон збожжа новага ўраджаю. Наперадзе ў аграрыях – сяўба азімых і збор кукурузы.