Хлебаробы амаль кругласутачна працуюць на палях

4 августа 2017

Сельгасарганізацыі Мінскай вобласці ў гэтыя дні паскараюць тэмпы і аб'ёмы ўборкі збожжавых

Сельгасарганізацыі Мінскай вобласці ў гэтыя дні паскараюць тэмпы і аб'ёмы ўборкі збожжавых. Тэхніка максімальна задзейнічана ў палях, у механізатараў камфортныя ўмовы працы і адпачынку. Традыцыйна ў такіх вялікіх раёнаў, як Маладзечанскі, Слуцкі, Барысаўскі, важкі ўклад у каравай цэнтральнага рэгіёна. Агульны валавы збор да вечара перавысіць ўжо 300 тысяч тон. Нашы карэспандэнты, як і хлебаробы, амаль кругласутачна працуюць на палях.

Расказвае Аляксей Кандраценка.

Узровень вільготнасці на полі - дапушчальны, а значыць - тэхніка не мае права затрымлівацца на мехдвары. Такі прынцып паўсюдна ў гаспадарках Маладзечанскага раёна. Азімы рапс ужо на зернесушыльных комплексах. 49 цэнтнераў з гектара - добры вынік.

Камфортныя ўмовы працы і своечасовае падсілкаванне - яшчэ адзін гарант якаснага намалоту.

Інтэнсіўна сёння працуюць і ўсе Барысаўскія сельгасарганізацыі. У апошні час да гэтага раёна павышаная ўвага. Менавіта тут, на базе Барысаўскага камбіната хлебапрадуктаў, плануецца стварыць аграхолдынг.

У гаспадаркі «Птушкафабрыка «Вяляцічы» - другое жыццё. Не так даўно сюды прыйшоў замежны інвестар. Арыенцір бізнес-плана - вырошчванне і перапрацоўка мяса качкі і гусака. Птушцы трэба шмат корму. Яго, а дакладней, тое з чаго ў перспектыве зробяць камбікорм, зараз і збіраюць з палёў.

Сёлета ў Мінскай вобласці агратэхнічныя тэрміны крыху зрушыліся. Прасцей кажучы, на тых палях, дзе ўжо трэба пачынаць сяўбу азімых культур, усё яшчэ каласіцца ўраджай. Але і гэта - не перашкода, кажуць аграрыі. Прыярытэт - жніву якаснаму і без страт. Як толькі поле становіцца пустым, у гэты ж дзень яго рыхтуюць да наступных работ.