Як праходзіць уборачная кампанія ў Брэсцкай вобласці?

29 июня 2022

У Беларусі стартавала ўборачная кампанія. Першай пачала жніво Брэсцкая вобласць. Паўднёва-заходні рэгіён сёлета з-за спякотнага надвор'я выйшаў на палі крыху раней. Адным з першых ураджай пачало збіраць прадпрыемства "Астрамечава" - амаль на тыдзень раней, чым летась. Каласы паспелі і зараз збожжа трэба хутка сабраць, каб не перасушыць. Першая культура, якая ўбіраецца ў вобласці, - азімы ячмень.

Таксама ўборку пачалі Камянецкі, Жабінкаўскі и Столінскі раёны. Пазней  падцягнуцца іх паўночныя суседзі.