Якасная нафта з Расіі паступіць на мяжу з Беларуссю ўжо ў панядзелак

25 апреля 2019
Як паведамляе ТАСС са спасылкай на расійскага віцэ-прэм'ера Дзмітрыя Казака, якасная нафта з Расіі паступіць на мяжу з Беларуссю ўжо ў панядзелак - 29 красавіка. Паводле папярэдніх ацэнак, шкода ўжо перавышае сотні мільёнаў долараў.

Уладзімір Сізоў, намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім": "Зараз мы ацэньваем страты, якія мы панясем у красавіку. На сёння яны складаюць каля $100 млн. у выглядзе недаатрыманых грошай ад рэалізацыі нафтапрадуктаў. Заўтра, 26 красавіка, плануецца правядзенне сустрэчы з прадстаўнікамі кампаніі "Транснафта", каб выпрацаваць аператыўныя меры, атрымаць пэўную інфармацыю аб часе прыходу чыстай нафты і спрагназаваць працу ўсёй нафтатранспартнай і нафтаперапрацоўчай сістэмы".