Савет ЕС зацвердзіў пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму з Беларуссю

27 мая 2020
Шэнген для беларусаў зараз за 35 еўра. Пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі паміж Еўрапейскім саюзам і Беларуссю сёння зацвердзілі ў Савеце ЕС. Дакумент таксама прадугледжвае скарачэнне тэрміну рашэння аб выдачы віз да 10 дзён. Многія катэгорыі грамадзян змогуць атрымаць шматразовыя візы з больш працяглым тэрмінам дзеяння ў спрошчаным парадку.

І як растлумачылі ў МЗС нашай краіны, калі ЕС паведаміць  Беларусі аб завяршэнні працэдур па ратыфікацыі да канца мая, то пагадненні могуць увайсці ў сілу ўжо з 1 ліпеня.