Інтэрв'ю з намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі

16 июля 2018

Беларусь і Кітай актыўна нарошчваюць аб'ёмы тавараабароту. Наша краіна разлічвае на павелічэнне колькасці акрэдытаваных мясамалочных прадпрыемстваў на рынку Паднябеснай. Кітайцы таксама гатовыя ўкладваць у інвестпраекты: яны плануюць пабудаваць малочна-таварную ферму ў Віцебскай вобласці. Цікавіць іх і наша дзіцячае харчаванне: зараз узоры праходзяць даследаванні ў лабараторыях КНР. У прыярытэтах яшчэ ёгурты, сыры, тварог. Экспарт малака ў Кітай павялічыўся ў 5 разоў, на выхадных завяршыліся чарговыя перамовы аб пастаўках. Пра перспектывы супрацоўніцтва мы спыталі ў кіраўніцтва Мінсельгасхарчу (відэа).