Аб барацьбе са злачыннасцю на міжнародным узроўні гаварылі сёння ў Акадэміі МУС Беларусі

10 февраля 2017

Там сабраліся эксперты з 11 краін, каб падзяліцца вопытам і абмеркаваць пытанні процідзеяння крымінальным з'явам. Удзел у форуме прымаюць прадстаўнікі больш як 80 арганізацый з 20 ведамстваў.

Уладзімір Бачыла, начальнік Акадэміі МУС Беларусі: "Сёння мы маем добрую магчымасць ацаніць падчас навуковай дыскусіі ўсё тое, што адбывалася за гэтыя гады. Мінулае, сучаснасць і, вядома ж, пагаварыць аб будучыні. Як ніколі актуальнае пытанне выконвання правоў чалавека. Гэта не значыць, што ў нас ёсць праблемы. Гэта значыць, што агульная сусветная тэндэнцыя ўсё больш і больш узмацняе гэты аспект у дзейнасці паліцэйскіх структур розных дзяржаў. У тым ліку, безумоўна, і Рэспублікі Беларусь".

Штогадовае правядзенне форуму ўжо стала візітоўкай нашай краіны. Цяперашняя сустрэча прымеркаваная да 100-годдзя беларускай міліцыі і прысвечаная Году навукі ў Беларусі.