Інтэграцыйныя пытанні абмяркоўвалі і на пляцоўцы Еўразійскага эканамічнага саюза

27 октября 2016

Сур'ёзныя інтэграцыйныя пытанні абмяркоўвалі і на пляцоўцы Еўразійскага эканамічнага саюза - аб'яднання, якое на палітычнай карце свету набывае ўсё большае значэнне. За сталом перамоў у цэнтры сталіцы сабраліся прэм'ер-міністры пяці дзяржаў - Беларусі, Расіі, Арменіі, Казахстана і Кыргызстана. Акцэнт - першым чынам на эканоміку, сярод ключавых тэм - праект новага Мытнага кодэкса ЕАЭС і бюджэт Саюза на наступны год. Важнымі аспектамі сталі і распрацоўка пагадненняў аб зонах свабоднага гандлю. А таксама выстройванне дыялогу з трэцімі краінамі, менавіта так ідэя інтэграцыі інтэграцый усё бліжэй да ўвасаблення. На працягу ўсяго дня ў Палацы Рэспублікі працавала наша здымачная група. Вынікі пасяджэння - у Святланы Лук'янюк (відэа).