Інавацыйная эканоміка на варце экалогіі

12 декабря 2017

У Мінскім абласным тэхнапарку стартавала лінія па перапрацоўцы выкарыстаных элементаў сілкавання. Гэта першае ў сваім родзе прадпрыемства ў Беларусі. Старыя батарэйкі сюды трапляюць з усёй краіны, папярэдне іх збіраюць у гандлёвых цэнтрах, офісах ці школах. Усяго з солевых і шчолачных батарэек атрымліваецца тры фракцыі - сярод іх, напрыклад, сталь і цынк. Такая другасная сыравіна трапляе на заводы Беларусі і Расіі.

Сёння ж Мінскі абласны тэхнапарк у якасці дэлегата прымае ўдзел у ІІ З'ездзе навукоўцаў Беларусі. Маштабны форум збярэ больш за дзве тысячы дэлегатаў з усіх рэгіёнаў.