Інфляцыю ў бягучым годзе наўрад ці атрымаецца скараціць да адназначнага ліку

14 января 2016

Пры цяперашніх цэнах на нафту, з улікам дэвальвацый валют краін-суседзяў і партнёраў, плюс нестабільнасць на знешніх рынках,  цэны ў 2016-ым  хутчэй за ўсё  вырастуць на 14-15%. Гэта крыху  менш  за паказчык пазамінулага года. Аб гэтым у эксклюзіўным інтэрв'ю нашаму тэлеканалу заявіў міністр эканомікі Беларусі. Зрэшты,  Уладзімір Зіноўскі падкрэсліў, нават горшы са сцэнарыяў на бягучы год не адменіць сацыяльнай падтрымкі і праграм развіцця і мадэрнізацыі.  

 

Якія прадпрыемствы і праекты гатовы падтрымаць урад сёлета? Ці паўплываюць новыя банкноты на інфляцыю, зберажэнні і эканоміку ў цэлым? На чыю   карысць акругляць цэны з дакладнасцю да капейкі, і якім будзе прагноз развіцця да 2020 года? Эксклюзіўны каментарый міністра эканомікі  глядзіце ў нядзелю ў "Галоўным эфіры".