Да 135-годдзя з дня нараджэння фотамастака Льва Дашкевіча і паэта Янкі Купалы адкрылася выстава

12 октября 2017

У Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі - выстава да 135-годдзя з дня нараджэння фотамастака Льва Дашкевіча і паэта Янкі Купалы. Частка экспазіцыі прысвечаная сяброўству і сумеснай працы выдатных асоб - фатографа і паэта. Гэты сумесны праект літаратурнага Купалаўскага музея, гістарычнага музея і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Выстава знаёміць з рэдкімі здымкамі. На адкрыццё выставы прыехаў з Масквы ўнук беларускага фотамайстра Леў Дашкевіч-малодшы і падараваў гістарычнаму музею сямейную фотакамеру.

Прадэманстраваныя арыгіналы фатаграфічных прац Льва Дашкевіча, выкананыя майстрам у розных манерах і тэхніках.