Інфляцыя да канца года можа скласці 18 %

29 октября 2014
Урад і Нацыянальны банк Беларусі маюць намер знізіць інфляцыю да канца года да 18 працэнтаў. Пра гэта сёння падчас прамой тэлефоннай лініі і анлайн-канферэнцыі ў агенцтве БелТА заявіла кіраўнік Нацбанка Надзея Ермакова. Нагадаем, у верасні гадавая інфляцыя была на ўзроўні 20 працэнтаў. У наступным годзе стаіць задача істотна запаволіць інфляцыйныя працэсы.

Надзея Ермакова, старшыня праўлення Нацыянальнага банка: Прадугледжваецца, што інфляцыя складзе 11-12 працэнтаў. Гэта ў параўнанні з 2014 годам такое вялікае паніжэнне. Ва ўсякім разе пралічваецца, што гэта мы зможам зрабіць, што будзе рост вытворчасці, што знізяцца працэнтныя стаўкі па крэдытах, што золатавалютныя рэзервы застануцца на ўзроўні 2014 года.

Па словах кіраўніка Нацбанка, курс беларускага рубля на канец года прагназуецца на ўзроўні 10700 - 10800 рублёў да долара ЗША. Значны ўплыў на цэнавую канкурэнтаздольнасць беларускіх тавараў можа аказаць толькі значная дэвальвацыя курсу расійскага рубля да замежных валют.