Грузія зацікаўлена ў стварэнні сумесных сельгаспрадпрыемстваў з Беларуссю

3 июня 2015

Аб гэтым заявіў міністр сельскай гаспадаркі Грузіі на выставе "Белагра-2015". Найбольш перспектыўныя кірункі паміж дзвюма краінамі ў гэтай сферы - птушкагадоўля і вытворчасць сельгастэхнікі. Дэталі супрацоўніцтва бакі плануюць абмеркаваць ужо ў гэтым месяцы.

Усяго на выставе "Белагра" сёлета прысутнічаюць больш як 500 арганізацый. Форум прадоўжыцца да 6 чэрвеня.