Гродзенская друкарня асвоіла выпуск кардонных лыжак

31 июля 2019

Альтэрнатыва аднаразоваму пластыкаваму посуду - кардонныя лыжкі. Іх выпуск асвоіла Гродзенская друкарня. Вытворчасць новай прадукцыі наладжана з рэшткаў сыравіны. Прычым лыжкі прайшлі ўсе выпрабаванні па бяспецы для выкарыстання ў харчовых мэтах. Навінка ўжо карыстаецца попытам у некаторых вытворцаў прадуктаў харчавання. Яе закупляюць для замены аналагічных пластыкавых вырабаў. Новы праект рэалізуюць у тым ліку і ў рамках выканання дырэктывы № 7, адно з палажэнняў якой прадугледжвае паэтапнае зніжэнне выкарыстання пластыкавай і поліэтыленавай упакоўкі і замяшчэнне яе бяспечнымі відамі.

Святлана Мінгіновіч, начальнік аддзела маркетынгу Гродзенскай друкарні: "Гэта сапраўдны экалагічны манеўр. Гэта добрая альтэрнатыва пластыку. Таму што кардон, выраблены з драўняга валакна, разлічаны на поўную перапрацоўку. Лыжка выкарыстоўваецца для харчовых мэт. Гэта могуць быць харчовыя прадукты, гэта могуць быць ёгурты, гэта могуць быць кашы, гэта можа быць сыпкая прадукцыя".

Плануецца выпусціць цэлую лінейку кардоннай прадукцыі: папяровыя шклянкі, талеркі і нават відэльцы. Вядзецца закупка спецыяльнага абсталявання.