Дзяржатамнагляд разгледзіць усе рэкамендацыі еўрапейскіх экспертаў па выніках стрэс-тэстаў Беларускай АЭС

9 августа 2018

Еўрасаюз адобрыў вынікі выпрабаванняў. Эксперты рэкамендавалі беларускім калегам вывучыць сейсмічную актыўнасць рэгіёна, правесці комплексную ацэнку для станцыі і выпрацаваць зладжанасць дзеянняў падчас пагоднай і сейсмічнай нестабільнасці, бо ў 1908 годзе ў Беларусі назіралася землетрасенне. Таксама нашаму боку прапанавалі ўсталяваць некаторае дадатковае абсталяванне па бесперабойнай падачы электраэнергіі і адпампоўцы вады. Усе гэтыя рэкамендацыі ніяк не ўплываюць на пабудаваную частку АЭС і патрабуюць нязначных дапрацовак, адзначыў кіраўнік дэлегацыі офіса па ядзерным рэгуляванні ў Вялікабрытаніі.

Стрэс-тэсты Беларусь правяла на добраахвотнай аснове. Міжнародныя эксперты высока ацанілі ступень бяспекі станцыі. Адзначылі сістэмы пасіўнага адводу рэшткавага цяпла, наяўнасці пасткі расплаву, некалькі ўзроўняў глыбіннай абароны, якія могуць прадухіліць сур'ёзныя аварыі, а таксама наяўнасць паўнавартаснага камп'ютарнага сімулятара, які дазваляе спрагназаваць НЗ і навучыць персанал яго ліквідацыі.