Музей Азгура запрашае на выставу "Уладзімір Акулаў. Партрэт"

9 Жніўня 2017

«Уладзімір Акулаў. Партрэт» - музей-майстэрня Азгура запрашае на новую выставу. Беларускі мастак Уладзімір Акулаў, прадстаўнік Віцебскай мастацкай школы, працуе ў розных жанрах: нацюрморт, пейзаж, кампазіцыі з сімволіка-алегарычнымі сюжэтамі. Гэта рэтраспектыўны паказ менавіта партрэтаў і аўтапартрэтаў. Яго героі - сусветна вядомыя філосафы, палітыкі, мастакі, якія жылі ў розныя гістарычныя эпохі, у розных краінах свету: Хаім Суцін, Гаген, Дэга, Шарль Бадлер.

У гэтым годзе адзначаецца 30-годдзе беларускага авангарда. Выстава «Уладзімір Акулаў. Партрэт» прымеркавана менавіта да гэтай даты.