Галоўчанка: Беларусь рашуча настроена рэалізоўваць усе дамоўленасці з Новасібірскай вобласцю

9 октября 2023

Одзін з прыярытэтаў знешняй палітыкі - умацаванне супрацоўніцтва з расійскімі рэгіёнамі. У Мінску з візітам губернатар Новасібірскай вобласці. Беларусь рашуча настроена рэалізоўваць усе дамоўленасці - заявіў Раман Галоўчанка на сустрэчы з Андрэем Траўнікавым.

Растуць узаемныя пастаўкі тавараў, а прадпрыемствы атрымліваюць важныя камплектуючыя. Зараз працы ідуць і па мадэрнізацыі трамвайнага парка з удзелам "БКМ Холдынгу". Актыўна развіваецца супрацоўніцтва і з БЕЛАЗам, абмяркоўваецца лакалізацыя ў Беларусі асобных электрапрывадаў і сумесная вытворчасць сельгастэхнікі. Тым больш, аграрыям гэтага расійскага рэгіёна добра знаёмая беларуская тэхніка.