Эксперты: цэнавая палітыка забудоўшчыкаў у Беларусі ў найбліжэйшай перспектыве змяніцца не павінна

3 марта 2022
Попыт і прапанаванне на рынку нерухомасці будуць збалансаваныя. Цэнавая палітыка забудоўшчыкаў у найбліжэйшай перспектыве змяніцца не павінна. Такі прагноз робяць эксперты. У продажы будзе столькі квадратных метраў, колькі неабходна для бесперапыннага будаўніцтва. Распродажаў і растэрміновак ад саміх кампаній чакаць не варта, лічаць аналітыкі. Разлічваць давядзецца на свае зберажэнні, шэраг банкаў на час прыпыніў выдачу крэдытаў.

Акрамя гэта, будаўніцтва ўжо пачатых аб'ектаў завершыцца, магчыма, з невялікай карэкціроўкай па часе, але даўгабудаў не будзе, лічаць эксперты. Зараз гэтая сфера рэгулюецца і кантралюецца на належным узроўні, на беларускім рынку засталіся толькі самыя ўстойлівыя забудоўшчыкі.